Скарачаць час працы гарадскога транспарту ў Мінску ў 2016 годзе не плануецца, паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

«Аптымізацыя графікаў руху грамадскага транспарту ажыццяўляецца на аснове сур'ёзнага аналізу. Такая праца будзе праведзена чарговы раз у бліжэйшыя месяцы. Магчыма, пасля гэтага ў па-за пікавы час інтэрвалы руху транспарту павялічацца на 1—2 хвіліны. Гэта датычыцца і наземнага транспарту, і метро. Аднак у цяперашні час скарачэнне рэжыму працы гартранспурту ў сталіцы не плануецца», — сказаў Валерый Шкуратаў.

У Мінску працуюць 309 маршрутаў грамадскага транспарту: 201 аўтобусны, 61 тралейбусны, 5 трамвайных і 42 экспрэсных камерцыйных. У мінулым годзе гарадскім наземным пасажырскім транспартам скарысталіся каля 471 млн чалавек, 305,3 млн перавезлі цягнікі метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?