У падатковыя інспекцыі Мінска ў 2015 г. і за студзень 2016 г. звярнуліся з паведамленнямі пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў ці ўдзел у ім менш за 183 каляндарныя дні ў падатковым перыядзе (г.зв. падатак на дармаедства) 267 фізічных асоб.

Ім прад'яўлены да выплаты збор памерам 779,3 млн рублёў. Выплату правялі 107 чалавек на 315,3 млн рублёў.

Пра гэта сёння паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску Андрэй Сабалеўскі на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?