Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Расіі перавысіла 1 мільён чалавек, паведаміла прэс-служба міністэрства працы РФ.

«З 20 па 27 студзеня 2016 года колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных грамадзян павялічылася на 3,4% і склала 1 001 111 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле звестак ведамства, рост колькасці беспрацоўных грамадзян адзначаўся ў 82 рэгіёнах. У той жа час зніжэнне колькасці беспрацоўных адбылося толькі ў трох рэгіёнах: рэспубліках Комі, Інгушэціі і Кіраўскай вобласці.

Раней Расстат паведамляў, што колькасць беспрацоўных у Расіі ў мінулым годзе вырасла на 7,4% у параўнанні з 2014 годам, і склала 4,2 млн чалавек.

Мінпрацы прагназавала, што рэгістраванае беспрацоўе ў Расіі ў 2016 годзе можа дасягнуць 1,2 млн чалавек, а агульнае беспрацоўе вырасце да 6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?