01.02.2016 / 16:37

Ірану вярнулі замежныя актывы на 100 млрд даляраў 3

Улады Ірана абвясцілі пра размарозку замежных актываў на суму каля 100 млрд даляраў, замарожаных у сувязі з узмацненнем жорсткасці міжнародных санкцый супраць краіны ў 2012 годзе.

Гаворка ідзе пра прыбытак ад нафтавых угод, які на працягу некалькіх гадоў назапашваўся на рахунках у кітайскіх, індыйскіх, японскіх і банках іншых краін.

«Гэтыя актывы цалкам размарожаныя, і мы можам імі карыстацца», — сказаў афіцыйны прадстаўнік урада Махамед Бакр Наўбахкт у інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню.

Як паведамляецца, рэпатрыяцыі фондаў перашкаджала адключэнне іранскіх банкаў ад сістэмы пераводаў SWIFT. У нядзелю Цэнтрабанк краіны абвясціў, што доступ банкаў да сістэмы адноўлены.

Іран пасля зняцця з яго міжнародных санкцый ужо заключыў некалькі буйных міжнародных угод. Падчас еўрапейскага турнэ прэзідэнта краіны ў Італіі былі падпісаныя кантракты на суму амаль 17 млрд даляраў, а ў Францыі — яшчэ на 25 млрд.

0
пары / Адказаць
01.02.2016 / 18:25
Тады я ведаю, куды накіруецца саня пасля пакатушак на лыжах!
0
ЛЮДЗІ! ШТО РОБІЦЦА?! АШАЛЕЦЬ! / Адказаць
01.02.2016 / 20:05
пары, )))
0
пургос / Адказаць
02.02.2016 / 00:02
брэнд - 10$
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру