Пэп Гвардыёла зменіць Мануэля Пелегрыні на пасадзе галоўнага трэнера «Манчэстар Сіці» ў канцы сезону. Як абвясціла кіраўніцтва клуба, кантракт з іспанцам разлічаны на тры гады.

Пелегрыні паведаміў, што завершыць працу ў клубе 30 чэрвеня. Паводле яго слоў, з нагоды яго сыходу было мноства спекуляцый, таму ён хацеў бы адразу заявіць, што нічога не рабілася за яго спіной.

У яго афіцыйнай заяве гаворыцца, што ён цалкам падтрымлівае рашэнне кіраўніцтва клуба.

У апошнія некалькі гадоў 45-гадовы Гвардыёла трэніраваў мюнхенскую «Баварыю». Да гэтага ён вельмі паспяхова працаваў у сваім родным клубе — «Барселоне».

Пелегрыні — чыліец, шмат гадоў паспяхова працаваў у Іспаніі, — узначаліў «Ман Сіці» ў 2013 годзе. Пад яго кіраўніцтвам клуб стаў чэмпіёнам Англійскай прэм'ер-лігі і ўладальнікам Кубка футбольнай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?