У Малдове невядомыя кінулі гранату ў дом выконваючага абавязкі кіраўніка Цэнтрабанка Дорына Драгутану. Ад выбуху ніхто не пацярпеў.

Як паведамляецца, выбух адбыўся раніцай, калі банкір і яго сям'я яшчэ спалі. Будынак катэджа быў пашкоджаны.

У пракуратуры краіны заявілі, што інцыдэнт будзе расследавацца як тэракт. Сам Драгутану не каментаваў інцыдэнт.

Драгутану, які падаў у адстаўку ў верасні 2015 года, працягвае выконваць абавязкі кіраўніка ЦБ. Ён і яго памочнік фармальна пакінулі пасты, пасля таго як курс нацыянальнай валюты апусціўся да сямімесячнага мінімуму.

Акрамя таго, з банкаўскай сістэмы рэспублікі знік мільярд даляраў, што складае амаль адну восьмую ВУП Малдовы. Па справе аб знікненні грошай пазней быў затрыманы былы прэм'ер-міністр краіны Улад Філат.

У пачатку верасня ў Кішынёве адбыўся шматтысячны мітынг пратэсту, удзельнікі якога, у тым ліку, абвінавачвалі кіраўніцтва ЦБ ў датычнасці да гэтага махлярства. Драгутану абвінавачванні адмаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?