01.02.2016 / 18:24

Мінабароны РФ абвінаваціла Турцыю ў абстрэле сірыйскіх вёсак 14

Міністэрства абароны Расіі абвінаваціла Турцыю ў абстрэле прыгранічных населеных пунктаў на тэрыторыі Сірыі і запатрабавала тлумачэнняў ад НАТА і Пентагона.

Адпаведную заяву на брыфінгу ў панядзелак прадстаўнік расійскай мінабароны Ігар Канашэнкаў. Паводле яго слоў, на адной з турэцкіх пагранічных застаў, на мяжы з Сірыяй, за апошні месяц была разгорнутая цяжкая артылерыя.

«Калі патрэбныя факты, — калі ласка», — сказаў Канашэнкаў і прадэманстраваў відэа, на якім відаць артылерыю, што страляе.

«Вось гэта называецца фактам. Гэта з'яўляецца неабвержным доказам таго, што турэцкія ўзброеныя сілы ажыццяўляюць абстрэл прыгранічных сірыйскіх населеных пунктаў з буйнакаліберных артылерыйскіх сістэм», — дадаў ён.

Як гаворыцца на сайце мінабароны, відэа было атрымана «ад сірыйскага генеральнага штаба і аднаго з атрадаў [сірыйскай] патрыятычнай апазіцыі».

«Чакаем такой жа хуткай рэакцыі і тлумачэнняў гэтых дзеянняў турэцкіх узброеных сіл ад прадстаўнікоў НАТА і Пентагона», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

У той жа заяве мінабароны зноў сцвярджае, што расійскі Су-34, які, як заяўлялі турэцкія ўлады, парушыў паветраную прастору Турцыі ў студзені, на самай справе гэтага не рабіў.

0
Мордехай В. / Адказаць
01.02.2016 / 18:27
Я ўжо нешта падобнае бачыў
0
Лях / Адказаць
01.02.2016 / 18:33
А хто вам паверыць? Вам тысячу разоу паказаалi вiдэа, на якiм з тэрыторыi расеi грады б'юць па Украiне у 2014г. I што у адказ? "Вы все врети". Дык каму верыць? Калi уся iдэялогiя расеi пабудавана на iлжы
0
Лабус / Адказаць
01.02.2016 / 18:35
Сiрыйскiя вескi толькi рускiм дазвллена бамбiць, па расейску "мачыць".
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру