Памежная служба Грузіі і Агенцтва па скарачэнні ваенных пагроз ЗША падпісалі пагадненне аб прадастаўленні Грузіі 10 мільёнаў даляраў на ўмацаванне межаў, паведамляе грузінскае МУС.

У першую чаргу ўмацоўваць пачнуць мяжу Грузіі з Арменіяй. «Да сакавіка 2017 года участак грузіна-армянскай мяжы будзе цалкам абсталяваны сістэмамі назірання і тэхнічнымі сродкамі», — гаворыцца ў заяве МУС.

Пагадненне было падпісана падчас візіту ў Грузію дэлегацыі амерыканскага ведамства. Таксама яно прадугледжвае ўмацаванне памежных сектараў «Касумла» і «Кеда», якія знаходзяцца недалёка ад мяжы з Турцыяй.

Раней Турцыю абвінавачвалі ў тым, што праз яе межы на поўнач пранікаюць баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0