15 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Віктара Філістовіча ў Мінску пройдзе навучальна‑метадычны збор‑нарада з асабовым складам сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, мэта мерапрыемства — удасканаленне прафесійнага майстэрства асабовага складу, павышэнне эфектыўнасці службовай дзейнасці супрацоўнікаў ДАІ.

Падчас збору‑нарады на тэрыторыі ЗАТ «Гандлёвы свет «Кальцо» інструктары вышэйшай школы вадзіцельскага майстэрства Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і супрацоўнікі дарожна‑патрульнай службы на практыцы адпрацуюць дзеянні асабовага складу ДАІ пры пераследзе, затрыманні транспартнага сродку, вадзіцель якога не падпарадкаваўся патрабаванню супрацоўніка міліцыі аб спыненні.

У памяшканні ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама будуць арганізаваны майстар‑класы па правільным афармленні дарожна‑транспартнага здарэння, веданні Правілаў дарожнага руху і нарматыўна‑прававой базы. Псіхолагі правядуць заняткі з супрацоўнікамі ДАІ па правільных зносінах з удзельнікамі дарожнага руху, паведамяць пра тое, як пазбегнуць канфліктнай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?