За падпал гандлёвага павільёна ў Лунінецкім раёне затрыманы 49-гадовы мужчына, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Мужчына падазраецца ў падпале пасля сваркі шапіка па продажы прадуктаў харчавання ў вёсцы Дрэбск, які належыць яго жонцы. Са слоў жонкі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Агонь цалкам знішчыў маёмасць. Шкода склала каля 475 млн рублёў.

У дачыненні да жыхара Кажан-Гарадка Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.218 КК Беларусі (наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Мужчына змешчаны пад варту.

Марына Дранькова адзначыла, што падследны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падпал, крадзеж маёмасці і прычыненне цялесных пашкоджанняў. У судзе таксама знаходзіліся на разглядзе матэрыялы крымінальнай справы пра пагрозу забойства ў адрас жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?