Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове Гомельскай вобласці. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №80 ад 1 лютым 2016, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Для падрыхтоўкі і правядзення свята ствараецца нацыянальны арганізацыйны камітэт. Яго ўзначаліць віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са сродкаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?