Спіс «куміраў» прапанавалі бацькам класныя кіраўнікі.

Сярод «куміраў» не толькі прэзідэнт і прэм’ер. Прызнацца ў каханні прапануюць і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Касінцу, яго намесніку Ігару Бузоўскаму, міністру працы Шчоткінай, міністру адукацыі Жураўкову, міністру інфармацыі Ананіч і іншым.

 

Скрыншот выклаў у сваім фэйсбуку мінчук Кастусь (кантакт ёсць у Рэдакцыі). Яго дачка вучыцца ў трэцім класе адной са школ Заводскага раёна Мінска.

Маці дзяўчынкі жартуе: «У майго дзіцяці кумір — Кунг-Фу Панда. Кабякова там няма».

Па словах бацькоў, валянцінкі будуць накіраваныя на раённы конкурс.

Але ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама пра такую ініцыятыву не ведаюць.

«Я нават трошкі разгубілася, калі пра гэта пачула», — прызналася Анна Рысявец, начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы.

Рысявец запэўніла, што з камітэта па адукацыі ніякіх даручэнняў аб валянцінках не паступала.

Так жа адрэагавалі чыноўнікі ў аддзеле адукацыі райвыканкама. Яны ўвогуле назвалі гэтую акцыю «правакацыяй».

Сам Кастусь не хоча называць нумар школы, «каб не падстаўляць настаўнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?