Залаты запас Беларусі складае амаль 30 т, паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Заяш сёння журналістам.

«Золатавалютныя рэзервы краіны цяпер дасягнулі больш як $5,5 млрд., з іх золата — амаль 30 т», — адзначыў ён.

Іван Заяш таксама падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі пастаянна павялічваюцца. «Калі рэзерв пачынаў фарміравацца ў 1992‑1993 гадах, золата ў ім было ўсяго 30 кг», — сказаў ён.

Намеснік міністра расказаў, што асноўная частка каштоўнасцей залатога запасу фарміруецца за кошт збору і перапрацоўкі лому і адходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы. Штогод атрымліваецца 300‑350 кг золата і 3‑3,5 т серабра. Органам дзяржкіравання і прадпрыемствам кожны год даводзіцца дзяржзаказ па здачы матэрыялаў, што змяшчаюць каштоўныя металы, дадаў Іван Заяш.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0