Міністэрства замежных спраў Украіны даслала ноту пратэсту замежнапалітычнаму ведамству Расеі ў сувязі з апошнімі заявамі высокапастаўленых асобаў гэтай краіны.

Гаворка вядзецца пра тыражаваньне расейскімі газэтамі выказваньняў Уладзімера Пуціна пра тое, што ў выпадку ўступленьня Украіны ў NATO краіна будзе расколата, а сама Украіна — гэта нават не дзяржава.

Факт, што Пуцін сказаў такое, пацьвердзіў міністар абароны Польшчы Богдан Кліх.

МЗС Украіны таксама зьвяртае ўвагу на заяву міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова, які сказаў, што Масква зробіць усё, каб не дапусьціць членства Украіны ў NATO.

Прэс‑сакратар МЗС Васіль Кіріліч заявіў 5‑му тэлеканалу, што афіцыйны Кіеў уважліва вывучыў усе публікацыі і патрабуе ад МЗС Расеі ясных тлумачэньняў.

МБ; паводле Украінская служба Бі-Бі-Сі

Глядзі яшчэ:
Пуцін: Украіна -- гэта нават не дзяржава
Рэакцыя ўкраінскіх палітыкаў на выказваньні Пуціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0