Гэта вострасюжэтны раман вядомага пісьменніка напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускай жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Гераіня рамана Марыя Каравай, страціўшы сваю сям’ю і цудам выжыўшы пасля двух расстрэлаў — і немцамі, і партызанамі, — урэшце рэшт воляй лёсу апынулася ў Канадзе, дзе сустракае забойцу сваёй сям’і. Вера і бязвер’е, хрысціянская пакорлівасць, і барацьба за волю, міласэрнасць і помства — тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму яе народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасці для яго і па сёння.
«Заўтра ёсьць учора» — адзіны англамоўны твор аўтара, у 1968 г. ён уваходзіў у лік бестселераў у Канадзе.
Кніга выйшла невялікім тыражом, усяго 500 асобнікаў, таму ўсім прыхільнікам творчасці Акулы варта паспяшацца ў набыцці кнігі.