Новы KFC адрыўся на Нямізе, па адрасе праспект Пераможцаў, 1. Рэстаран адметны вялікім памяшканнем і часам працы — KFC будзе працаваць з 7 да 24.

Гэта ўжо чацвёрты рэстаран KFC у Мінску. Папярэднія знаходзяцца на выхадзе з метро Каменная Горка, у «Экспабеле» і насупраць Камароўскага рынку. 

Рэстаран разлічаны на больш за 40 пасадкавых месцаў. Як бачна, нягледзячы на наплыў людзей удзень, месцаў хапае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?