Камэнтар Рэдакцыі.

Прапагандысты, запазычыўшы каляніяльную схему, выстаўляюць нацыянальны рух, дэмакратычную апазыцыю ў цэлым гэткімі «этнічнымі нацыяналістамі», якія мераюць чарапы і ночы ня сьпяць, думаючы, як бы захапіць Смаленск і Беласток. Той самы «Малады фронт» як толькі не называюць.

Тым часам расейку, дачку вайскоўца Касю Салаўёву судзілі за прыналежнасьць да Маладога Фронту. Кіргізка Маўлюда Атакулава за акцыю салідарнасьці з Салаўёвай у Полацку правяла ноч у ізалятары, а на наступны дзень была аштрафаваная на 1 225 000 рублёў. Карэйскія карані мае Андрэй Кім, які цяпер у СІЗА чакае суду.

Беларускі нацыянальны рух захоўвае грамадзянскі характар, яднае людзей па грамадзянскай, а не этнічнай прыкмеце, і дабіваецца вызваленьня ўсіх грамадзянаў Беларусі, незалежна ад паходжаньня ці вызнаньня. Апошнія судовыя працэсы гэта яшчэ раз красамоўна пацьвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0