Сусветна прызнаны літоўскі дырыжор, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва прафесар Саўлюс Сандэцкіс памёр сёння на 88-м годзе жыцця.

У сувязі са смерцю аднаго з самых вядомых музыкаў спачуванне выказалі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, старшыня Сейма Ларэта Граўжынене і прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.

У спачуванні прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ падкрэсліваецца, што імя Саўлюса Сандэцкіса назаўсёды будзе звязанае з музычнай культурай Літвы, ён стаў яе легендай, цэлай музычнай эпохай. Створаны дырыжорам выключнага таленту Літоўскі камерны аркестр, які Сандэцкіс узначальваў многія дзесяцігоддзі, стаў значнай часткай нацыянальнай культуры.

Прэзідэнт адзначыла, што Сандэцкіса вылучаў вялікі педагагічны талент, ён быў актыўным членам грамадства, для якога заўсёды былі важныя культура Літвы, яе будучыня.

Кіраўнік дзяржавы выказала шчырае спачуванне сям'і Сандэцкіса, яго блізкім, калегам і ўсёй культурнай грамадскасці краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?