Патрыятызм з'яўляецца адзінай нацыянальнай ідэяй у Расіі, лічыць прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін.

Reuters

Reuters

«У нас няма і не можа быць ніякай іншай аб'яднаўчай ідэі, акрамя патрыятызму… Гэта і ёсць нацыянальная ідэя», — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з актывам «Клуба лідараў па прасоўванні ініцыятыў бізнэсу».

У пачатку студзеня стала вядома, што расейскія ўлады ў бліжэйшыя пяць гадоў маюць намер выдаткаваць больш за 1,6 млрд рублёў на патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

На гэтыя мэты з дзяржбюджэту будзе выдзелена 1,57 рублёў. Згодна з прынятай урадам праграмай, улады спадзяюцца прышчапіць насельніцтву пачуццё вернасці айчыне і гатоўнасць абараняць інтарэсы краіны.

У 2016 годзе на фінансаванне праграмы будзе выдаткавана 290 млн рублёў з бюджэту і яшчэ 15,5 млн з пазабюджэтных фондаў.

З 2001 па 2015 гады расейскія ўлады рэалізавалі ўжо тры праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?