Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да непрацуючага 38-гадовага жыхара Бабруйска, судзімага ў 2009—2011 гадах за пагрозу забойствам і прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання сваёй сужыцельцы. Ён абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй 37-гадовай жонкі, з якой пражыў каля года.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Алена Лосева, падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што абвінавачваны ў ноч з 5 на 6 верасня 2015 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся ў кватэры знаёмага ў Бабруйску, падчас сваркі са сваёй жонкай, якая ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін, з рэўнасці, з мэтай наўмыснага супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця пацярпелай з асаблівай жорсткасцю збіў яе.

Мужчына біў жанчыну рукамі, нагамі, драўлянымі ножкамі з металічнымі мацаваннямі на канцах ад кухоннага стала, драўляным табурэтам і неўстаноўленым рэжучым прадметам. Усяго следства ўстанавіла не менш за 54 удары.

Пацярпелай былі прычыненыя: закрытая спалучаная траўма галавы, множныя пераломы костак шкілета, якія былі ўскладненыя траўматычным шокам. Ад гэтага жанчына памерла на месцы здарэння.

Дзеянні абвінавачанага органам папярэдняга следства кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК. За ўчыненае злачынства крымінальным заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротная кара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?