У нямецкай анлайн-краме па продажы адзення з'явіліся майкі з надпісам па-нямецку, які ў перакладзе азначае: «Я размаўляю па-беларуску. А якая твая суперздольнасць?»
У продажы ёсць майкі і з іншымі мовамі — ад украінскай і літоўскай да ірландскай і каталонскай.