У рамках правядзення дзяржаўнага маніторынгу рэшткаў забароненых і шкодных рэчываў, а таксама пры ажыццяўленні ўзмоцненага лабараторнага кантролю ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях сумесна з бранскай лабараторыяй выявіла таварныя партыі беларускіх каўбасных вырабаў са свініны з прыкметамі фальсіфікацыі.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас лабараторнага кантролю ва ўзоры прадукцыі «Вяндліна «Нежная» новая» і узоры астуджаных сардэлек мясных «Малочных» вышэйшага гатунку, вырабленых ААТ «Агракамбінат «Паўднёвы» і ААТ «Александрыйскае» адпаведна, выяўленая ДНК курыцы, не заяўленая ў рэцэптуры і іншых суправаджальных дакументах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?