Ва ўзросце 107 гадоў памёр іспанскі доўгажыхар Антоніа Дакампа Гарсія, які цалкам замяніў ваду ў сваім рацыёне чырвоным віном. Пра гэта паведамляе газета «А-Бэ-Сэ».

lifestyleofabonvivant.com

lifestyleofabonvivant.com

Як адзначыў яго сын Мануэль Дакампа Лопэс, на працягу многіх гадоў мужчына не браў ні кроплі вады ў рот, з кожным прыёмам ежы выпіваючы да 1,5 літра віна. Але не простага, а вырабленага на ўласнай вінакурні без якіх-небудзь кансервантаў. «Калі выраблялася 60 тысяч літраў віна ў год, то 3 тысячы ён пакідаў сабе для асабістага карыстання, — адзначыў Лопэс. — Яго любоў да віна была бязмежнай».

Антоніа пачаў займацца вінаградарствам і вырабам чырвонага віна адразу пасля Грамадзянскай вайны (1936-1939 гг.). Пазней ён прысвяціў віну ўсё астатняе жыццё, што і дазволіла яму прытрымлівацца гэтак незвычайнага рацыёну. Упершыню антыбіётыкі доўгажыхар прыняў ва ўзросце 103 гадоў.

Пасля сябе Антоніа Дакампа Гарсія пакінуў чатырох дзяцей, семярых унукаў, дзесяць праўнукаў і аднаго прапраўнука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?