Карыстальнікі Google, якія будуць уводзіць у пошукавіку экстрэмісцкія запыты, у выдачы атрымаюць сайты антырадыкальнай скіраванасці.
Пілотны праект Google, накіраваны на барацьбу з анлайн-дзейнасцю тэрарыстычных арганізацый, у тым ліку ІД, будзе запушчаны паралельна з алгарытмам, які палягчае пошук і ідэнтыфікацыю экстрэмісцкага відэа ў сеціве.
Пра гэта заявіў прадстаўнік кампаніі Энтані Хаўс, піша The Guardian.
«Вельмі важна, каб карыстальнікі знаходзілі станоўчую інфармацыю ў інтэрнэце. Чалавек у сеціве павінен сустракаць надзею, а не небяспеку», — адзначыў Хаўс.
Намер Google падтрымалі таксама Facebook і Twitter.
0
0
0
0
0
0