Пад прэвентыўным наглядам Мікалай Аўтуховіч знаходзіўся 22 месяцы. Сёння Ваўкавыскі раённы суд прыняў канчатковае рашэнне аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24-й гадзіне прэвентыўны нагляд сканчаецца.

«У мяне не было ніводнага парушэння, якое б магло стаць падставай для працягнення тэрміну прэвентыўнага нагляду. Тым не менш і ўпэўненасці не было ніякай, што суд прыме рашэнне на маю карысць. Суддзя вельмі падрабязна цікавіўся і ў прадстаўніка міліцыі, і ў пракурора — ці не меў я хоць якіх парушэнняў за гэты тэрмін, спраўджваў усе дакументы. Урэшце пракурор сказаў, што парушэнняў няма і варта не працягваць прэвентыўны нагляд», — сказаў экс-палітвязень у інтэрв'ю Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0