Колькасць баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» складае зараз каля 25 тысяч, паведамляюць амерыканскія СМІ са спасылкай на дадзеныя разведкі ЗША.

Пры гэтым розныя выданні робяць неадназначныя высновы адносна дынамікі колькасці ІД.

Так, Рэйтэр паказвае, што згодна з ранейшай ацэнцы на баку ІД ваявалі ў Сірыі і Іраку каля 31 тысячы. Такім чынам, адбылося паслабленне групоўкі на 20%.

Новыя падлікі разведкі азначаюць тое, што «яны [баевікі] па-ранейшаму ўяўляюць сабой сур'ёзную пагрозу, але патэнцыйная іх колькасць паменшылася», цытуе агенцтва прэс-сакратара Белага дома Джоша Эрнэста.

Раней, аднак, USA Today і тэлеканал Fox News са спасылкай на тыя ж разведвальныя дадзеныя паведамілі, што прыблізная колькасць баевікоў ІД зараз складае 20-25 тысяч, у той час як год таму налічвалася 19-31 тысяча. Адсюль яны робяць выснову, што нягледзячы на намаганні міжнароднай кааліцыі, «Ісламскай дзяржаве» пакуль удаецца захоўваць ранейшую шчыльнасць шэрагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0