Страты расійскай эканомікі ад фінансавых санкцый і падзення коштаў на нафту могуць скласці парадку 570 млрд даляраў у 2014-2017 гадах, паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на эканамістаў Яўсея Гурвіча і Іллю Прылепскага з Эканамічнай экспертнай групы.

Страты ад фінансавых санкцый складуць каля 170 млрд даляраў, недаатрыманыя даходы ад экспарту вуглевадародаў - каля 400 млрд даляраў.

Уплыў двух гэтых шокаў не проста суміруецца, яны ўзаемна узмацняюцца, падкрэсліваюць эканамісты ў артыкуле для часопіса «Пытанні эканомікі».

Назапашаныя страты росту эканомікі за адзначаны перыяд складуць, па іх разліках, 8,4% ВУП, або ў сярэднім мінус 2,1 адсоткавага пункта штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?