На месцы былога музея Айчыннай вайны ля Кастрычніцкай плошчы ў Мінску вырашана пабудаваць офісна-культурна-сацыяльны цэнтр, паведаміў на прэс-канферэнцыі 4 лютага старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Раней там планавалася стварыць зону адпачынку. «Спачатку была ўхваленая такая канцэпцыя. Але архітэктары паглядзелі, што атрымліваецца «выдраны зуб». Там трэба нешта рабіць, каб аб`ект гарманаваў з Палацам прафсаюзаў і суседнім шкляным будынкам. Пры гэтым, каб аб`ект не выдзяляўся, а гарманічна ўпісваўся. Зараз думаем, што зрабіць. Зараз архітэктары будуць прапаноўваць будаўнікам», — сказаў кіраўнік гарвыканкама. Пры гэтым ён адзначыў недахопы гэтага ўчастка — праблемы з паркоўкай і са старымі камунікацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?