У сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад пл. Ф.Багушэвіча ў напрамку вул. Мяснікова 6-7 лютага зменіцца работа пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржустанове «Сталічны транспарт і сувязь».

Такое рашэнне прынята ў сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна.

У гэтыя дні тралейбусы маршрутаў №7, №44 будуць ездзіць па вул. Кальварыйскай, К.Цэткін да прыпыначнага пункта «Музычны тэатр». Тралейбусы №36 з боку ДС «Серабранка» да вакзала паедуць па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, назад - па вул. Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршруце, з боку ДС «Паўднёвы захад» рух адмяняецца.

Рух тралейбусаў маршрутаў №29, №37 арганізуецца ў абодвух напрамках па вул. Няміга, прасп. Дзяржынскага да прыпыначнага пункта «Беліта-Вітэкс»; №46 - па вул. Няміга, прасп. Дзяржынскага, вул. Алібегава, прасп. Газеты «Звязда», вул. Голубева (па трасе тралейбуснага маршруту нумар 36).

Тралейбусны маршрут №4 6-7 лютага закрываецца. Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту №904 «ДС «Адоеўскага» — Бабруйская» з рухам у прамым напрамку па вул. Адоеўскага, прасп. Пушкіна, вул. Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай; у зваротным напрамку — па вул. Бабруйскай, К.Цэткін, Кальварыйскай, Прытыцкага, прасп. Пушкіна, вул. Адоеўскага.

Рух аўтобусаў маршрутаў №46, 78, 151Э, 219Д, 420Д, 499-ТК, 1109-ТК у напрамку вакзала арганізуецца па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай, далей па маршрутах; у зваротным напрамку - без змяненняў.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, будзе прадастаўлена права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №46, 78, 904 на ўчастках, якія дубліруюцца і закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?