spiegel.de

spiegel.de

За мінулую ноч у Кёльне зафіксавана 22 злачынствы, звязаныя з сэксуальнымі дамаганнямі, паведамілі ў паліцыі горада.

Усе напады адбыліся ў ходзе штогадовага карнавалу.

190 чалавек былі затрыманыя.

Улады адмовіліся каментаваць нацыянальную прыналежнасць затрыманых, але прызналі, што колькасць сэксуальных дамаганняў у гэтым годзе вышэйшая, чым у мінулым.

Свята стартавала ў Кёльне ў чацвер і прадоўжыцца шэсць дзён. Бяспеку на карнавале, па словах гарадскіх чыноўнікаў, гарантуюць больш за дзве тысячы паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?