Delfi.lt

Авіякампанія «Белавія» і мэрыя літоўскай Палангі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, у адпаведнасці з якім «Белавія» запускае прамы рэйс з Мінска ў Палангу, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Рэйсы будуць выконвацца з 19 чэрвеня па 4 верасня 2016 года ў нядзелі. Вылет з беларускай сталіцы ў 10.15, з Палангі — у 12.10 па мясцовым часе. Час шляху складзе 1 гадзіну 10 хвілін. Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing 737-500.

«Кошт пералёту Мінск — Паланга складзе з усімі зборамі ад 55 еўра, а туды-назад — ад 99 еўра», - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?