Cустрэча з вядомым ізраільскім паэтам Ёнатанам Баргам. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Імпрэза адбудзецца ў сумежным з кнігарняй ЎБары (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

У межах Стральцоўскага фэсту «Вершы на асфальце».

***

Ёнатан Барг нарадзіўся ў 1981 у паселішчы Псагот. Вучыўся ў ешыве, а таксама ў Тэль-Авіўскім і Хайфскім універсітэтах. Ваяваў. Аўтар двух зборнікаў вершаў «Гадзіны ля свету» і «Напятыя ветразі». За апошні стаў лаўрэатам прэміі імя Егуды Аміхая. У 2015 выйшаў яго першы раман «Яшчэ пяць хвілін». Піша на іўрыце. Жыве ў Тэль-Авіве.