Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг да 2030 года плануе павялічыць аўдыторыю сацсеткі да 5 мільярдаў чалавек.

Пра гэта ён заявіў падчас мерапрыемства, прысвечанага 12-годдзю кампаніі, паведамляе USA Today.

Reuters

«Мы хочам канчаткова падключыць усіх і зробім гэта пры дапамозе уладаў і кампаній па ўсім свеце», — падкрэсліў Цукерберг.

Кіраўнік Facebook таксама адзначыў, што насельніцтву краін, якія развіваюцца, доступ да інтэрнэту забяспечаць дроны Aquila, якія распрацоўваюцца кампаніяй. «Яны працуюць на сонечнай энергіі, будуць проста лётаць над гарадамі і раздаваць інтэрнэт. Гучыць крыху ненармальна, праўда?» — пасмяяўся ён.

У чацвер, 4 лютага сацыяльная сетка адзначыла сваё 12-годдзе. У гэты дзень Facebook запусціў новую функцыю «Дзень сяброў», якая аўтаматычна стварае персаніфікаваныя відэападборкі пра сяброў карыстальніка. Кліп аўтаматычна мантуецца з фатаграфій з сябрамі, але здымкі таксама можна адабраць уручную.