11-14 лютага ў Мінску пройдзе пяты Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Сёлета ў фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.

Арганізатары фэсту — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).