Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўналетняга Максіма Дашука, якія праходзяць у крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам зь іншымі паплечнікамі.Справа ў тым, што гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная.

Такім чынам, 16 красавіка перад судом Цэнтральнага раёну Менску паўстануць толькі дзесяць актывістаў апазыцыі – М.Пашкевіч, А.Бондар, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, Т.Цішкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?