Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя «Крывія» запрашаюць на чарговыя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Вільні 6 лютага. 

У 12.00 у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы (Аўшрос Варту 7б / Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства з нагоды 110-гадавіны з дня нараджэння а. Тамаша Падзявы. Літургію на беларускай мове адслужыць а. Яўген Усошын. 

Аб 14.00 у Доме нацыянальных меншасцяў (вул. Раўгіклас 25) адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».