У выніку пажару ў будынку беларуска-ізраільскай кампаніі ў Віцебску пацярпеў яе працаўнік.

Як паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, 5 лютага ў 21.41 паступіла інфармацыя аб пажары ў адміністрацыйным будынку СТАА «ТрансЭкспедыцыя». У выніку ўспышкі пароў газапаветранай сумесі атрымаў апёкі работнік прадпрыемства. Мужчыну з апёкамі шпіталізавалі. У адміністрацыйным будынку 12x40 м, у памяшканнях на першым паверсе пашкоджаныя аконныя рамы, унутраная аздабленне сцен і столі, маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?