У Мінску адпрацаваная сістэма відэафіксацыі парушэнняў правілаў паркоўкі, паведамляе тэлеканал АНТ.
Сістэма пачне дзейнічаць у 2016 годзе. У Мінску будуць курсаваць спецыяльныя машыны-відэапасткі. 10 аўтамабіляў для ДАІ з прыборамі відэафіксацыі ўжо закупленыя.
Акрамя асноўнай працы, экіпажы будуць фіксаваць машыны, прыпаркаваныя з парушэннямі правілаў паркоўкі. Пасля таго як інфармацыя з прыбораў будзе апрацаваная, парушальнікам будуць адсылаць «лісты шчасця» накшталт тых, якія кіроўцы атрымліваюць за парушэнне хуткаснага рэжыму.