Выведзены Паўночнай Карэяй на калязямную арбіту аб'ект, названы ёю штучным спадарожнікам Зямлі, не ўяўляе каштоўнасці, паведамілі паўднёвакарэйскія заканадаўцы журналістам пасля сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальнай выведслужбы.

Выведка зрабіла такую выснову, бо вага запушчанага аб'екта складае не больш за 200 кг.

Такім чынам, лічыць выведслужба, запуск спадарожніка варта расцэньваць як выпрабавальны палёт балістычнай ракеты.