Дэпутат ад кіруючай паўднёвакарэйскай партыі Лі Чхоль Ву заявіў, што Расея пастаўляла КНДР ключавыя дэталі для пабудовы ракеты-носьбіта, запушчанай 7 лютага.

Таксама ён распавёў, што спадарожнік, запушчаны Паўночнай Карэяй, найхутчэй не выконвае ніякай ролі і быў запушчаны для маскіроўкі. Парламентарый падкрэсліў, што пра гэта ён даведаўся ад паўднёвакарэйскіх спецслужбаў. Ніякіх дэталяў адносна расійскіх дэталяў у паўночнакарэйскай ракеце Лі Чхоль Ву не раскрыў.

Таксама ён заявіў, што Паўночная Карэя можа правесці пятае ядзернае выпрабаванне ў любы момант.

КНДР правяла паспяховы касмічны запуск ў другі раз. Упершыню Паўночная Карэя запусціла ракету ў 2012 годзе.

Паўднёвая Карэя, Японія, ЗША і іншыя краіны сцвярджаюць, што пад выглядам мірнай касмічнай праграмы КНДР выпрабоўвае міжкантынентальныя балістычныя ракеты для дастаўкі ядзернай зброі.

Раней неаднаразова паведамлялася, што істотнае садзейнічанне ў развіцці касмічнай праграмы Пхеньяна аказаў Іран, які, у сваю чаргу, у пачатку 2000-х гадоў выкарыстаў расійскія тэхналогіі для ракетабудавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?