У Маскве 9-10 лютага адбудзецца IX Нарада кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў - удзельніц СНД.

Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, плануецца разгледзець парадак правядзення сумесных антытэрарыстычных вучэнняў, якія ў маі-чэрвені 2016 года павінны прайсці на тэрыторыі Беларусі, пазначыць асноўныя напрамкі ўдасканалення ўзаемадзеяння ў ажыццяўленні міждзяржаўнага вышуку асоб, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнага характару і якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу або выканання судовага прысуду.

На нарадзе будуць абмеркаваны пытанні навучання і перападрыхтоўкі спецыялістаў і інструктараў падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з тэрарызмам.

9 лютага ў выстаўным комплексе «Крокус-ЭКСПА» на пляцоўцы Форуму «Тэхналогіі бяспекі» будзе арганізавана міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Ужыванне інавацыйных тэхналогій і спецыяльных сродкаў у папярэджанні і спыненні актаў тэрарызму, яго прававое рэгуляванне».

Мэта канферэнцыі - абмен перадавым вопытам па ўжыванні сучасных тэхнічных сродкаў і тэхналогій у інтарэсах процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?