У першай гульні сёньняшняга дня Максім Мірны (188-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў) нічога ня змог супрацьпаставіць Стэфану Балі (168-е), праграўшы -- 0:3 (4:6, 4:6, 6:7, на тай-брэйку 5:7).
17-цігадовы Ўладзімер Ігнацік (601-е) аказаў дастойны супраціў вопытнаму Станісласу Ваўрынку (30-е). Беларус выйграў першы сэт, перавёў гульню ў тай-брэйк у трэцім і патрапаў нэрвы швайцарцу ў апошнім гейме. Агульны жа лік дуэлі: 1:3 (па сэтах: 6:4, 1:6, 6:7, 2:6).
Субота. 17:22
Уладзімер Ваўчкоў і Максім Мірны выйгралі ў Іва Алегро і Станісласа Ваўрынкі – 3:1 (3:6, 6:3, 6:1, 6:2), і лік у матчы стаў 1:2 на карысьць швайцарцаў.
У нядзелю пройдуць два індывідуальныя паядынкі: Максім Мірны супраць Станісласа Ваўрынкі (пачатак а 13.00), а Ўладзімер Ігнацік — Стэфана Балі.
Пераможца выходзіць у плэй-оф асноўнай групы Кубку Дэвіса.