У рамках фэстывалю будуць паказаныя тры фільмы па матывах твораў А.Ліндгрэн. Паказы пройдуць з 12 па 14 красавіка ў Менску, к‑тр «Цэнтральны» (пр. Незалежнасьці, 13) і з 16 па 18 красавіка ў Гомелі, к‑тр імя Калініна (вул. Камунараў, 4).

«Кале Блюмквіст і Размус». Фільм расказвае гісторыю дзяцей з маленькай швэдзкай вёсачкі. Яны падзеленыя на дзьве варожыя групы — белыя і чырвоныя ружы — і змагаюцца за камень, які, здаецца, ня мае ніякай каштоўнасьці. Але бесклапотнае лета раптам напаўняецца праблемамі: бандыты захапіла прафэсара і яго пяцігадовага сына Размуса і патрабуюць формулу аднаго з вынаходніцтваў прафэсара. Час для Кале Блюмквіста ізноў стаць дэтэктывам.

«Ты здурнела, Мадыкен?». Мадыкен — сямігадовая дзяўчынка. Яна жыве з мамай, татам, малодшай сястрычкай Лісабэт, пудзелем Сасо, кацяняткам Гусан і сяброўкай Альвай у вялікім чырвоным доме ля ракі ў маленькім швэдзкім гарадку. Дзеяньне адбываецца ў 1915 годзе. У Мадыкен узьнікае шмат дзіўных ідэяў, праўда, яна ніколі іх не ажыцьцяўляе — да аднаго цудоўнага моманту.

«Роньня, дачка разбойніка». У тую ноч, калі нарадзілася Роньня, над гарамі бушавала навальніца. Але Мат быў настолькі рады нараджэньню дачкі, што не заўважаў непагоды. Яго род будзе працягвацца, а жыцьцё Боркі абарвецца. Борка — галоўны вораг, а бацька і дзядуля Боркі былі галоўнымі ворагамі бацькі і дзядулі Мата. Але ў тую ноч, калі нарадзілася Роньня, жонка Боркі нарадзіла сына. Роньня вучыцца скакаць і танчыць ды крычаць разам зь іншымі разбойнікамі, але яна адчувае сябе адзінокай у лясах Мата. Аднойчы яна сустракае Бірка. У хуткім часе паміж дзьвюма варожым групоўкамі разгараецца велізарны канфлікт, у цэнтры якога і знаходзяцца Роньня і Бірк. Яны мусяць сустракацца таемна ў самай гушчэчы лесу. Прыгоды пачынаюцца…

Менск

12 красавіка — «Кале Блюмквіст і Размус». Пачатак а 11‑й і 13‑й.
13 красавіка — «Ты здурнела, Мадыкен?» Пачатак а 11‑й і 13‑й.
14 красавіка — «Роньня, дачка разбойніка». Пачатак а 13‑й і 15‑й.

Гомель

16 красавіка — «Ты здурнела, Мадыкен?»
17 красавіка — «Роньня, дачка разбойніка»
18 красавіка — «Кале Блюмквіст і Размус»

Пачатак сэансаў а 14‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0