Кінакампанія Russian Film Group запускае гістарычны праект «Эпоха росквіту» аб дынастыі Раманавых, які стане расійскім аналагам папулярнага серыяла «Гульня тронаў».

Дынастыя Раманавых. Выява pravoslavie.ru

Дынастыя Раманавых. Выява pravoslavie.ru

«Гістарычны праект «Эпоха росквіту» можна назваць аналагам «Гульні тронаў». Мы вывучылі бізнэс-мадэль гэтага праекта, шмат размаўлялі са стваральнікамі «Гульні тронаў». Як і ў гэтым серыяле, у нас будзе некалькі рэжысёраў, некалькі аператараў, кожны з якіх будзе сачыць за сваёй сям'ёй, сваімі персанажамі», — распавёў кіраўнік кампаніі Аляксей Пятрухін агенцтву ТАСС.

Агулам плануецца выпусціць 12 сезонаў па 12 серый кожны. Дзеянне «Эпохі росквіту» пачнецца ў Смутны час.

Мастацкім кіраўніком праекта стане рэжысёр Алег Стэпчанка, які праславіўся дзякуючы фільму «Вій 3D».

Серыялу будзе папярэднічаць поўнаметражны мастацкі фільм, які выйдзе на экраны ў канцы 2017 года, паведамілі ў кінакампаніі.

Першы сезон серыяла пра Раманавых выйдзе ў пачатку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0