Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

«У адрас медыяхолдынга паступіла пісьмо з галаўнога офіса Азіяцка-Ціхаакіянскага вяшчальнага саюза з паведамленнем аб тым, што большасцю галасоў паўнапраўных членаў Белтэлерадыёкампанія прынята ў склад саюза ў якасці асацыяаванага члена», — расказалі ў прэс-службе. Уступленне ў АВС адкрывае для Белтэлерадыёкампаніі такія магчымасці, як штодзённы абмен навінамі, сумесны выпуск і абмен праграмамі, цэнтралізаваная закупка правоў на кантэнт.

Удзел у арганізацыі — гэта і садзейнічанне сусветных экспертаў па тэхнічных, праграмных, юрыдычных і кіраўніцкіх пытаннях. АВС — гэта магчымасць абменьвацца вопытам праз удзел у буйных міжнародных форумах і канферэнцыях. Таксама АВС — гэта магчымасць навучаць супрацоўнікаў на міжнародных трэнінгах, семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі, што праводзяцца з удзелам сусветных лідараў у галіне тэлерадыёвяшчання.

Азіяцка-Ціхаакіянскі вяшчальны саюз (ABC — Asia-Pacific Broadcasting Union) заснаваны ў 1964 годзе як некамерцыйная і недзяржаўная прафесійная арганізацыя. Галаўны офіс знаходзіцца ў Куала-Лумпур (Малайзія). Цяпер АВС — гэта адна з найбуйнейшых пляцовак для падтрымкі інтарэсаў вяшчальных кампаній на рэгіянальным і міжнародным узроўнях. У яго ўваходзіць 280 тэлерадыёвяшчальных арганізацый з 68 краін і рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?