Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з запускам ракеты-носьбіта, ажыццёўленым Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай.

«Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь са шкадаваннем адзначае, што дзеянні КНДР па запуску ракеты-носьбіта з'яўляюцца парушэннем нормаў міжнароднага права і шэрагу рэзалюцый Рады бяспекі ААН», — гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС.

«Беларускі бок перакананы ў тым, што сапраўдны і ўстойлівы мір і стабільнасць як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце могуць быць дасягнуты толькі на аснове ўзаемнага канструктыўнага дыялогу, — падкрэсліваецца ў паведамленні. — У гэтым кантэксце варта пазбягаць любых дзеянняў, якія вядуць да эскалацыі напружанасці на карэйскім паўвостраве, ствараюць пагрозу міру, рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы».

Расійскія інфармагенцтвы паведамляюць, што КНДР у нядзелю абвясціла аб паспяховым запуску штучнага спадарожніка «Кванмёнсон-4» з касмадрома «Сохэ» на заходнім узбярэжжы. ЗША заявілі, што ракета КНДР была запушчана ў паўднёвым кірунку над Жоўтым морам. Запуск ужо выклікаў негатыўную рэакцыю Паўднёвай Карэі, Кітая, Японіі, ЗША і Расіі. СБ ААН асудзіў запуск ракеты КНДР, заявіў аб парушэнні сваіх рэзалюцый і мае намер прыняць яшчэ адну, якая будзе ўтрымліваць меры ў адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?