Расійская дзяржаўная карпарацыя «Растэх» мае намер адрадзіць вытворчасць малафарматных плёнкавых фотаапаратаў «Зеніт». Пра гэта ў панядзелак, 8 лютага, піша Bird In Flight.
wikipedia.org
«Гэта вельмі запатрабаваны прадукт, мы хочам зрабіць яго люксавым апаратам па аналогіі з Leica», — заявіў дырэктар па камунікацыях «Растэха» Васіль Броўка.
Падрабязнасці пра дату аднаўлення вытворчасці «Зеніта» і дэталі фотаапарата пакуль не паведамляецца.
«Зеніт» быў адным з першых у свеце аднааб'ектыўных люстраных фотаапаратаў з пентапрызмай, пераробленых з дальнамернай камеры. Ён вырабляўся з 1952 па 1956 год Краснагорскім механічным заводам.