На беларускім Палессі на мінулым тыдні прайшлі маштабныя вучэнні ракетных войск і артылерыі беларускай арміі, па слядах якіх вайскоўцы знялі кароткі, але захапляльны відэаролік.

У стрэльбах удзельнічалі 465-я ракетная, 335-я рэактыўная артылерыйская, 51-я гвардзейская артылерыйская брыгады і 457-ы рэактыўны артылерыйскі полк.

Стралялі з 152-мм гаўбіц 2А65 «МСТА-Б», наносілі ўдары ракетнымі сістэмамі залпавага агню «Смерч» і «Ураган», тактычным ракетным комплексам «Точка». Удзельнічалі ў вучэннях таксама РСЗА «Белград» — беларуская мадыфікацыя класічнага «Града».

Вучэнні адбыліся ў некалькіх раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Артылерыйскія і ракетныя ўдары адпрацоўваліся ў комплексе з выкарыстаннем беспілотнай тэхнікі, карэкціроўкі агню верталётамі, з удзелам падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, сведчаць матэрыялы belta.by i vsr.mil.by.

Вайна Расіі супраць Украіны ў 2014—2015 гадах паказала асаблівую важнасць артылерыі ў канфліктах, калі абодва бакі не могуць выкарыстоўваць авіяцыю. Упершыню ў Еўропе абодва бакі так актыўна выкарыстоўвалі для навядзення артылерыйскага агню беспілотныя авіяцыйныя комплексы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?