Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.
«Мы недастаткова выкарыстоўваем гэты рэсурс. Мы проста ці не разумеем, што малаімаверна, або проста ў нас нейкія іншыя думкі. Хоць АДКБ — гэта не проста пляцоўка, а арганізацыя, дзе мы павінны сумесна дзейнічаць і дэманстраваць нашу рашучасць па абароне нашай бяспекі, бяспекі дзяржаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. І нават тыя, хто не ўваходзяць, павінны, гледзячы на нас, усё ж такі мець нейкую надзею, што мы гарантуем гэту бяспеку, перш за ўсё нашым суседзям», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што перш за ўсё мае на ўвазе народы, якія хацелі б жыць у бясьпецы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя пытанні абмяркоўваліся і на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. «З прэм'ерам (Дзмітрыем Мядзведзевым) мы менш краналі гэтыя пытанні. Але раз на эканоміцы адбіваюцца і падзеі побач, і трохі далей — усё гэта цяпер у глабалізаваным свеце ўзаемазвязана.
Таму мы з прэзідэнтам Расіі, напэўна, больш за палову часу абмяркоўвалі гэтыя важныя пытанні нашай бяспекі: усё, што адбываецца на заходнім напрамку, усё, што на поўдні ў нас з Украінай звязана, Сірыя — гэта вялікі клубок, адносіны Расійскай Федэрацыі з Турцыяй», — адзначыў кіраўнік краіны. Ён звярнуў увагу на тое, што на Беларусі гэта таксама адбіваецца.
«Мы абмяркоўвалі пытанні эканомікі, абмяркоўвалі ўсе гэтыя праблемы ва ўзаемасувязі з бяспекай», - падсумаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.