Пра гэта кіраўнік Таварыства беларускай мовы заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода, распавядаючы, якія мерапрыемствы запланавала ТБМ да святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадруку.

«Ёсць іншая ідэя — ініцыяваць перанос сталіцы Беларусі ў Полацк. Мы будзем пісаць адпаведны зварот да ўладаў з гэтай нагодыКалі перанесці сталіцу, то можна злучыць Полацк і Наваполацк у адзін горад. Зрабіць новую адміністрацыйную плошчу і назваць яе імем Францішка Скарыны. Трэба вярнуць сталіцу туды, дзе яна была раней. Іначай мы не зможам спыніць рост мінскага мегаполісу. Трэба зрабіць тое, што зрабілі казахі і бразільцы, — перанесці сталіцу з вялікага гораду ў малы. Тым больш што нам не трэба будаваць новы горад, у нас ёсць старая сталіца — Полацк. Гэта быў бы самы лепшы падарунак на 500-годдзе беларускага кнігадрукавання», — сказаў Алег Трусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0